БАГДАД. Амэрыканскія войскі пачалі наступ на паўстанцаў у ірацкім горадзе Самара. Амэрыканскае камандаваньне не падавала пакуль камэнтароў, але карэспандэнт CNN з месца падзеяў перадала, што пачалася вялікая апэрацыя, магчыма, некалькі тысячаў вайскоўцаў увайшлі у горад.
Самара, горад у 100 км на поўнач ад Багдаду, частка гэтак званага суніцкага трохкутніка – адзін з некалькіх гарадоў, якія знаходзяцца часткова пад кантролем паўстанцаў.
Учора ў Іраку у выніку шэрагу скаардынаваных выбухаў загінулі як найменей 46 чалавек, большасьць зь іх дзеці, болей за 200 былі параненыя.
Тэлеканал аль-Джазіра паведаміў, што у Іраку захопленыя яшчэ дзесяць закладнікаў – у тым ліку дзьве жанчыны з Інданэзіі.