Спачатку у кіроўцаў былі плякаты, але іх прымусіў прыбраць начальнік міліцыі, паколькі акцыя будзе лічыцца несанкцыянаваным пікетам.
Спадар Аўтуховіч сказаў, што зараз дзяржава будзе забіраць усе грошы з рахунку, каб спагнаць зь яго штраф, накладзены падатковай службай, а пазьней зацьверджаны судовым рашэньнем. Гэта 267 мільёнаў рублёў. Яму ўдалося дамагчыся скасаваньня гэтага рашэньня, але цяпер Вышэйшы гаспадарчы суд яго адмяніў.
Упершыню рахунак быў арыштаваны год таму. Тады нельга было выплаціць заробкі, былі таксама арыштаваны таксоўкі, і кіроўцы распачалі масавую галадоўку пратэсту. Машыны вярнуць удалося, пазьней быў нават разблякаваны рахунак.
Мікалай Аўтуховіч сёньня зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Ваўкавыскай выбарчай акрузе N50.
***
Год таму прадпрымальніка Аўтуховіча аштрафавалі на фармальных падставах — за тое, што кіроўцы плацілі грошы, атрыманыя ад пасажыраў, у ягоную касу. Паводле падатковай службы, яны павінны былі здаваць выручку ў іншую фірму, дзе стаялі на ўліку. А тая фірма павінна была пералічваць грошы Аўтуховічу. Бяз працы апынуліся 35 чалавек. Мікалай Аўтуховіч абвесьціў галадоўку. Праз некаторы час міністэрства транспарту прыпыніла таксама дзеяньне ягонай ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі. Працу страцілі агулам 60 чалавек.
Да галадоўкі паступова далучаліся ўсё новыя кіроўцы і дыспэтчары. У выніку ў ёй удзельнічалі больш за 30 чалавек. Гэта было ў кастрычніку мінулага году. Упершыню ў Беларусі адбылася нагэтулькі масавая галадоўка пратэсту, яна працягвалася больш за два тыдні. Пасьля гэтага ўдалося дамагчыся вяртаньня аўтамабіляў, затым аднаўленьня ліцэнзіі.
Потым для сп. Аўтуховіча быў доўгі час змаганьня ў судах за скасаваньне штрафа і магчымасьць нармальна працаваць. Сытуацыя зноўку пагоршылася, паколькі на пратэст намесьніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду гэты суд скасаваў апошняе — станоўчае для сп. Аўтуховіча рашэньне Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суду. Тым самым зноўку стала правамоцнай пастанова абласной падатковай службы аб спагнаньні штрафу з прадпрымальніка.