КАБУЛ. На паўдзённым усходзе Аўганістану талібы напалі на вайсковы блёкпост. Забітыя прынамсі сем вайскоўцаў.
Паводле губэрнатара правінцыі Забуль, у нападзе бралі ўдзел каля 40 талібаў. Яны акружылі блёкпост, раззброілі жаўнераў і ўсіх іх расстралялі.
Апошнім часам ў Аўганістане узмацніліся напады талібаў і ваяўнікоў “Аль-Кайды”, якія хочуць перашкодзіць правядзеньню прэзыдэнцкіх выбараў.