ВАШЫНГТОН. Сёньня ў амэрыканскім горадзе Корал-Гэйблс, што ў штаце Флёрыда, адбудзецца першы раунд тэледэбатаў паміж кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта ЗША.
Кандыдат ад дэмакратаў Джон Кэры і цяперашні прэзыдэнт Джордж Буш, якога рэспубліканская партыя вылучыла на другі тэрмін, будуць паўтары гадзіны абмяркоўваць пытаньні зьнешняй палітыкі.
Галоўныя тэмы – Ірак і барацьба з тэрарызмам.
Акрамя сёньняшняга, адбудуцца яшчэ два раунды дэбатаў.