Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарская “Neue Zuercher Zeitung”: “Беларуская выбарчая кампанія выглядае як фарс”


Алесь Дашчынскі, Менск У артыкуле пад такім назовам швайцарская “Neue Zuercher Zeitung” распавядае пра сытуацыю ў Беларусі.

“Амаль паўмесяца засталося да таго дня, калі ў беларусаў будзе магчымасьць абраць парлямэнт, але толькі тэарэтычна. Бо тое, што адбываецца ва ўмовах рэжыму Лукашэнкі, ня мае нічога агульнага са свабодным волевыяўленьнем. На апазыцыйныя партыі працягваецца ціск з боку бюракратыі й спэцслужбаў. Пасьля хвалі закрыцьця амаль не засталося свабодных мэдыяў”.

“Апанэнты ўладаў паводле сьмехатворных абвінавачаньняў трапляюць за краты. Шэрагу кандыдатаў на дэпутаты адмоўлена ў рэгістрацыі. Апазыцыя патрапляе пад сыстэматычны ўціск, мэдыі выкарыстоўваюцца ў якасьці інструмэнта прапаганды ўладаў”.

“Чаму Лукашэнка яшчэ спрабуе працягваць увесь гэты тэатар, застаецца пад пытаньнем. Яго сутнасьці не характэрна дэмакратыя, ён любіць Савецкі Саюз, ён схіляецца да дыктатуры”, адзначае “Neue Zuercher Zeitung”.

“Многія палітыкі асьцерагаюцца, што прэзыдэнт пасьля выбараў і рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі, які дасьць яму магчымасьць застацца на трэці тэрмін, ўзмоцніць ціск на апазыцыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG