(Спадар: ) “Маё меркаваньне такое. Я чую вашую Радыёстанцыю Свабода, якая абвінавачвае Беларусь, што мы тут праводзім манэўры нейкія неверагодныя. А гісторыя Беларусі сьведчыць аб тым, што на тэрыторыі Беларусі крочылі такія орды, якія Беларусь будзе ўзгадваць сто тысячаў гадоў”.
(Зіноўеў: ) “Добры вечар, паважаная Беларуская Свабода! Тэлефаную вам зь Менскага вакзала. І якраз бачу тут твары тых, каго дыктатар-партач меў нахабнасьць пусьціць на тэрыторыю Беларусь – усе гэтыя крымінальныя фізіяноміі. І ўяўляю сабе, які ён абаронны вал ад Эўропы паставіў у Берасьці і Горадні, напрыклад.
Я хацеў бы сказаць усім жадаючым прагаласаваць за дыктатуру партача: вы ўзгадайце, як Карабас-Барабас за гэтыя гады пры ўладзе гуляў вамі як прыгоннымі, прычым разам з маскоўскай лубянскай бандай ён гуляў вашай будучыняй, зьнішчаючы самасьвядомасьць беларусаў як нацыі, падтрымліваючы русыфікацыю і “оскотинивая” тэлегледачоў БТ.
Вось дзе беларускі гіт-парад на БТ? А дзе зялёная форма беларускай міліцыі? А дзе зьніклыя беларускія палітыкі? У амонаўцаў у Менску правоў болей, чым ва ўсёй палаце прадстаўнікоў. Таму я падтрымліваю байкот! Ды што там псэўдавыбары. Далоў партача! Жыве Беларусь! Дзякуй”.
(Аляксандар Аляксандравіч, в.Шымка, Мязінскі раён: ) “Слухаю вашую перадачу. Хачу задаць пытаньне наконт нейкага Эўразьвязу. А якое мае права гэты Эўразьвяз нешта забараняць, падаваць нейкія патрабаваньні. Што гэта такое, мо нейкі суд ці што? І хто там у гэтым Эўразьвязе сядзіць там у вас, каб абвінавачваць кагосьці? Толькі суд можа абвінаваціць і сьледчыя. А гэта што сьледзтва? Чакаю вашага адказу.
Дзякую за дзьве хвіліны. Я слухаю вашую балбатню, і ўзьнікае пытаньне. Няўжо вашыя псыхолягі не зразумеюць: калі гаварыць, што беларус дурны, то ўзьнікае ў беларуса пытаньне: ці не зрабіць наадварот? Наступае нейкая злосьць ужо, і беларус пачынае рабіць усё наадварот, што вы тут балбочаце цэлую ноч”.
(Юрась, Берасьце: ) “Палітычныя гульні нашай апазыцыі падобныя на дзіцячыя гульні. Калі ў групе гуляючых ёсьць слабак і бачыць, што няма сілаў даганяць, ён заяўляе, што я гуляць ня буду, бо ўсе гуляюць няправільна. Так і наша апазыцыя.
Яна павінна бачыць, што большасьць выбаршчыкаў ня іхныя прыхільнікі, што выбары яны прайграюць. Вось і пачынаюць гвалт: выбары будуць нячэснымі і адклікаюць сваіх прадстаўнікоў з акружных камісіяў і г.д.
Чаму апазыцыя ня хоча зразумець, што чым больш яны ганяць існуючы строй і прэзыдэнта, тым больш выклікаюць да сябе агіду? Дый твары кандыдатаў ад апазыцыі, якія былі паказаныя на БТ, ня вельмі прывабныя: у аднаго вушы тарчаць у бакі, другі чорны нейкі, непаголены, непадобны на беларуса. Хто ж за такіх будзе галасаваць? Яны заклікаюць да шчасьлівага жыцьця, калі прарвуцца да ўлады. Але ж мы ўжо былі пад уладай Шушкевіча, Грыба, Шарэцкага і ведаем, чым гэта пахне”.
(Спадар: ) “На сэлектарнай нарадзе, якую праводзіў Дамашкевіч, было сказана адназначна, каб быў выбраны дэпутат у Палату прадстаўнікоў толькі той, каго падтрымлівае ўлада. І калі не падтрымаюць усе ў рэфэрэндуме Лукашэнку, то лепш хай ня ходзяць на працу. Бо ён сказаў так: “Адна каманда павінна рабіць адну работу, а інакш пішыце заяву аб добраахвотным складаньні сваіх абавязкаў”. Тое самае кажуць і раённыя ўлады. Значыць, будзе татальная фальсыфікацыя”.
(Лусевіч Міхаіл: ) “Даволі часьцяком слухаю камэнтары наконт плянуемых выбараў і, вядома ж, рэфэрэндуму, і складаецца даволі дзіўнае такое ўражаньне.
Вось праслухаў нядзельны выпуск “Праскага акцэнту”, дзе спадар Дракахруст і ягоныя запрошаныя госьці абмяркоўвалі апошнія падзеі, якія тут былі ўдзелам Лукашэнкі. Стаяла пытаньне: “Вось чаму ён так зрабіў? Чаму пайшоў, сказаў, што трэба зьменшыць агітацыю? А чаму зрабілі так? Чаму тых дапусьцілі, а гэтых не дапусьцілі, а потым далі адказ?” І такое зьдзіўленьне ў людзей, як быццам бы яны сапраўды ў нешта яшчэ вераць.
Людцы дарагія! Ну гуляецца Лукашэнка, як кошка з мышкай, робіць тое, што яму хочацца, бо ён ведае, што ўсё ўжо вырашана. І ў мяне такое ўражаньне, што на Радыё Свабода апошнім часам ідзе такая тэндэнцыя, што праграма робіцца дзеля праграмы, бо сапраўды няма чаго сказаць. Дзякуй”.
(Алесь, Менск: ) “Добры дзень, паважанае Радыё Свабода! Вельмі агідна слухаць і глядзець, як дэмакратычная аб’яднаная апазыцыя цягне людзей на выбары. Няўжо яна не стамілася наступаць на тыя самыя граблі за апошнія 10 год? Уладам толькі і трэба, каб была яўка выбаршчыкаў, а далей яны запоўняць столькі бюлетэняў, колькі ім трэба, каб зрабіць чарговую “элегантную перамогу” Лукашэнкі, і каб ён быў пажыцьцёвым дыктатарам на беларускай зямлі. Жыве Беларусь! І жыве яна без Лукашэнкі!
Хачу дадаць, што паважаны мой Зянон Пазьняк сапраўды, як кажуць беларусы, сумленны чалавек, які заклікае ня йсьці на гэтыя падманныя выбары. І толькі байкот выратуе Беларусь! Калі будзе байкот, гэта будзе абвал сыстэмы, абвал рэфэрэндуму, абвал Лукашэнкі. Жыве Беларусь!”
(Анастас Семяновіч: ) “Вельмі шаноўны Аляксандар Лукашук! У мяне да вас вялікая просьба. Я сёньня пачуў ад вас, што вы напісалі шэраг кніг. Я быў бы вельмі рады, каб набыць вашыя кнігі. Падкажыце, куды пералічыць грошы. Я іх адразу пералічу. Дзякуй за ўвагу. Спадзяюся на вашую дапамогу”.
(Спадар: ) “На пытаньне тыдня хачу адказаць. Рэфэрэндум Лукашэнка абавязкова выйграе, бо менавіта з такім уціскам усе магчымасьці прыкладзеныя, каб ён быў пажыцьцёвым прэзыдэнтам. Гэтак у нас і будзе”.
(Спадар: ) “Добры дзень! Я часам слухаю вашыя перадачы. З 6 гадзін да 7 нармальная якасьць гучаньня, а пасьля 7 і далей да 8 немагчыма слухаць, нейкія перашкоды пачынаюцца, збоі. Па якой прычыне? Ці маглі б вы растлумачыць? І як мне гэта пачуць?”
(Спадар: ) “У мяне пытаньне да Лукашука й меркаваньне. Гук зьнік. Альбо растлумачце, чаму зьнік гук, альбо ня зьдзеквайцеся зь людзей – спыніце гэтую катрынку!”
(Спадарыня: ) “Паважаныя грамадзяне Беларусі! Да вас зьвяртаецца сталая слухачка Радыё Свабоды. На днях у інтэрвію Радыё Свабодзе спадарыня Гразнова выказалася такім чынам: зарэгістраваць вядомых кандыдатаў ад апазыцыі, каб паказаць, што ўлады дзейнічаюць аб’ектыўна, яны не супраць сваіх апанэнтаў, потым іх давядуць да выбараў – не абяруць, вядома, абяруць некалькі прадстаўнікоў з “5+”, а можа нават сваіх агентаў у гэтай пяцёрцы, а пра астатніх скажуць, што народ іх ня выбраў.
Вядома, каб адбыўся рэфэрэндум, трэба каб 50 адсоткаў ад сьпісу выбаршчыкаў прагаласавала за прапанову Лукашэнкі. Гэта азначае, што той, хто не прыйшоў на выбары, прагаласаваў на самой справе “супраць”. Таму не ідзі, спадарыня Гразнова, на рэфэрэндум, і не агітуй людзей ісьці на ўчастак!
Бачыце, газэта “Belarus Today” друкуе дадзеныя аб колькасьці выбаршчыкаў Беларусі й называе лічбу 6 мільёнаў 500 тысяч, спасылаючыся нават на дадзеныя Радыё Свабоды. А дзе ж дзеліся амаль 700 тысяч выбаршчыкаў, якія паводле афіцыйных дадзеных удзельнічалі ў мясцовых выбарах? Іх лічба называлася больш як 7 мільёнаў 100 тысяч.
Таму, людзі, будзьце пільнымі! Ня верце зазывалам на выбары! Не ідзіце на галасаваньне! Гэта і будзе самым вялікім і яўным “не” рэфэрэндуму! Трэба, каб ён не адбыўся. У гэтым і будзе наша перамога!”
(Пэнсіянэр Іван Фёдаравіч: )
Трэці тэрмін пажыцьцёвы!
Правадыр наш павадыр – Галава пустая, Бо кіруе за цябе Падхалімаў стая.
Усіх караючы мяцеж Натапырыў вусы, Ва ўсім сьвеце з-за цябе Кепска беларусам!
Знайдзі працу па сабе, Згодна сваёй здольнасьці, Беларусы, як і ўсе, Хочуць трошкі вольнасьці!
Застанецца пры ўладзе Рыгоравіч хітры, Рэфэрэндумаў наладзіць Больш, чым калі Гітлер.
Фюрэр брава пачынаў – Абмануў германцаў. Дыктатару ў Беларусі Тых ня будзе шанцаў!
У краіне дыктатура, Голад ды галеча. Як за каго галасаваць Думай, чалавеча!
(Спадар: ) “Філярэт яшчэ пры жыцьці аб’явіў незаконнанароджанага Сашку са Шклова сьвятым. Дык што ж гэта, Беларусь хочуць ператварыць у адзіны стараверскі манастыр?”