ЛЁНДАН. Тэлеканал “Аль-Джазіра” паказаў новы відэёзапіс з брытанскім закладнікам Кенэтам Біглі, які ізноў просіць прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра выканаць патрабаваньні яго захопнікаў і вызваліць ірацкіх жанчынаў, якія знаходзяцца ў вязьніцах.
Экстрэмісты з групоўкі “Тахвід-валь-Джыхад”, якія захапілі брытанца два тыдні таму, ужо забілі двух амэрыканскіх заклданікаў, што былі выкрадзеныя разам зь ім.
Блэр заявіў учора, што гатовы размаўляць з захопнікамі, калі яны скантактуюцца зь ім, але паўтарыў, што ня сам ня можа ініцыяваць перамовы.
Дзьве італьянскія закладніцы, якія былі вызваленыя ў аўторак ў Іраку, вярнуліся на радзіму.
Міністар замежных справаў Італіі Франка Фраціні абверг зьвесткі пра тое, што за вызваленьне дзьвюх італьянак быў выпалчаны выкуп -- мільён даляраў.
Дагэтуль застаецца невядомым лёс двух францускіх журналістаў, што былі захопленыя ў Іраку ў жніўні.