Аўтары дакумэнту сфармулявалі шэраг патрабаваньняў да свайго ўраду. Сярод іх –усебаковая падтрымка доступу беларускіх грамадзянаў да незалежных крыніцаў інфармацыі. З гэтай мэтай прадугледжваецца стварэньне адмысловай кароткахвалёвай радыёстанцыі, накіраванай на Беларусь, але ў суседняй зь ёй краіне.
Паводле дакладчыцы па Беларусі Клаўдыі Нольтэ, у выніку палітыкі Лукашэнкі функцыі беларускіх мэдыяў сталі рэзка абмежаванымі і, такім чынам апазыцыя ня мае ніякіх шанцаў прадставіць насельніцтву нейкія палітычныя альтэрнатывы.
Як вынікае з дакумэнту, эўрапейцы ня мусяць больш маўчаць і бязьдзейнічаць, калі ў суседняй з Эўразьвязам краінай зьнікаюць людзі, перасьледуецца незалежная прэса, а выбары праходзяць не свабодна і не празрыста.
Як лічаць хрысьціянскія дэмакраты і сацыялісты, у тым выпадку, калі парлямэнцкія выбары ў Беларусі ня будуць адпавядаць нормам АБСЭ, нямецкі ўрад мусіць увесьці жорсткія санкцыі супраць высокага беларускага кіраўніцтва. Размова ідзе пра візавыя забароны, а таксама пра замарожваньне прыватных замежных рахункаў.
Як паведамілі беларускай службе Радыё Свабода ў бюро Клаўдыі Нольтэ, паралельна з абмеркаваньнем рэзалюцыі фракцыі ХДС/ХСС адбудуцца дыскусіі вакол дакумэнту, які падрыхтавала фракцыя сацыял-дэмакратаў і зялёных.
Паводле самой Клаўдыі Нольтэ, рэзалюцыя чырвона-зялёных канструктыўная, аднак дастаткова кароткая. Сутнасьць патрабаваньняў гэтае фракцыі – працягваць былую палітыку ў дачыненьні да Менску. Тым часам, апошнія гады даказалі, што нічога ў беларускай сытуацыі не зьмянілася і яна патрабуе цяпер новых імпульсаў.
“Эўрапейцы больш ня могуць цярпець беларускай дыктатуры на сваёй зьнешняй мяжы і таму мусяць быць актыўнымі”,– лічыць Клаўдзія Нольтэ.