Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз называе беспадстаўнымі заявы Лукашэнкі пра тое, што яго хочуць забіць


Юры Сьвірко, Менск Эўразьвяз называе беспадстаўнымі заявы Лукашэнкі пра тое, што яго хочуць забіць. Хрыстас Пургурыдэс кажа, што Эўропа – гэта не рэжым Лукашэнкі, таму нікога не забівае й не выкрадае. Брусэль заяўляе, што візавыя забароны будуць дзейнічаць, пакуль у Беларусі ня будзе праведзенае сапраўднае расьсьледаваньне справаў зьніклых.

Крысьціна Гэляк, прэсавая сакратарка адмысловага прадстаўніка Эўразьвязу ў справах замежнай палітыкі Хаўера Саляны, у інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода заявіла, што пагрозы беларускага МЗС увесьці ў адказ візавыя забароны для эўрапейскіх чыноўнікаў “ня ёсьць арыгінальнымі”. Спадарыня Гэляк падкрэсьліла, што самае галоўнае – гэта лёс зьніклых у Беларусі асобаў, і сказала:

(Гэляк: ) “Да таго часу, пакуль сытуацыя ня будзе высьветленая, а адзіным спосабам дамагчыся гэтага высьвятленьня ёсьць правядзеньня незалежнага расьсьледаваньня, тыя чыноўнікі, да якіх мы зьбіраемся ўжыць абмежаваньні на паездкі, будуць знаходзіцца пад гэтымі абмежаваньнямі – падабаецца гэта прэзыдэнту Лукашэнку або не”.

Крысьціна Гэляк назвала сьмешнымі заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, Захад плянуе фізычна зьнішчыць яго.

А вось як пракамэнтаваў гэта дэпутат парлямэнту Кіпру (адной з краін Эўразьвязу), аўтар дакладу “Зьніклыя асобы ў Беларусі” Хрыстас Пургурыдэс:

(Пургурыдэс: ) “Захад не паводзіць сябе так, як рэжым у Беларусі. Захад не замаўляе ані забойствы, ані зьнікненьні. На Захадзе мы маем толькі адзін спосаб пазбавіць каго-небудзь улады – праз дэмакратычны працэс”.

Спадар Пургурыдэс заявіў, што Лукашэнкава рэакцыя на візавыя забароны пацьвярджае толькі тое, што за гэтымі чатырма асобамі, якія, магчыма, прыхоўваюць злачынствы, стаіць менавіта ён, Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG