Як заявіў нямецкі амбасадар Марцін Хэкер, калі быць дакладным, то такога рэйхсканцлеру як Гіндэбург у гісторыі Нямеччыны не было. Быў рэйхспрэзыдэнт Паўль фон Гіндэнбург, які ў свой час блаславіў рэйхсканцлера Адольфа Гітлера й такім чынам даў карт-блянш на прыход нацыянал-сацыялізму ў Нямеччыне.
(Хэкер: ) “Зразумела, нямецкі ўрад ня ёсьць шчасьлівым ад тых працэсаў, якія зараз перажываюць нямецкія грамадзяне, дый таксама прадстаўнікі іншых трансфармацыйных краінаў Эўропы. У сьвядомасьці многіх эўрапейцаў адбылося шмат карэнных пераменаў. У Нямеччыне мы змаглі зьменшыць пэўныя чалавечыя праблемы й цяжкасьці шляхам фінансавай падтрымкі.
Сапраўды, апошнім часам правыя радыкалы маюць большы ўплыў у грамадзтве, але гэта, як адзначае мой урад, не зьяўляецца зваротам да фашызму, гэта не азначае, што ўлада ў Нямеччыне будзе належыць нэафашыстам... Трэба ведаць адно, што гісторыя не паўтараецца”.
Спадар Хэкер выказаў сваю занепакоенасьць ў зьвязку з тымі праявамі правага радыкалізму, якія яму самому прыйшлося назіраць на тэрыторыі былога СССР: гэта агрэсія й варожасьць радыкальна настроеных моладзевых груповак да прадстаўнікоў іншых краінаў, да людзей, якія належаць да іншых нацыянальнасьцяў, маюць іншы колер скуры, іншыя погляды.
Заява спадара Марціна Хэкера была зробленая ўчора ў Менску ў часе прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай сьвяту нацыянальнага нямецкага адзінства. Нямецкі амбасадар падзяліўся з журналістамі сваёй занепакоенасьцю ў зьвязку з тым палітычным разьвіцьцём, якое зараз назіраецца ў Беларусі.