Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Ярданіі сумняецца у магчымасьці выбараў у Іраку у студзені


БАГДАД.Кароль Ярданіі Абдула сказаў, што сытуацыя у Іраку не дазваляе правесьці выбары у студзені, як плянавалася. Міністар плянаваньня Іраку Махдзі Аль-Хафэд заявіў, што амаль 65% сродкаў, якія выдзяляюцца на праекты рэканструкцыі Іраку, былі выдаткаваныя на абарону праектаў і пэрсаналу, а таксама стварэньне умоваў для бясьпечнай працы. Міністар заўважыў, што замежныя кампаніі ўсё часьцей пакідаюць Ірак. Міністар замежных справаў пераходнага ураду Іраку паведаміў, што прынятае рашэньне правесьці канфэрэнцыю на узроўні міністраў у Эгіпце у лістападзе, каб дапамагчы стабілізацыі краіны і падтрымаць выбары.
XS
SM
MD
LG