Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскія закладніцы з Іраку вярнуліся дахаты


БАГДАД.У Іраку былі вызваленыя дзьве італьянкі, Сімона Тарэта й Сімона Пары, якія працавалі ў дабрачыннай арганізацыі – учора увечары яны вярнуліся у Італію. Былі вызваленыя таксама двое ірацкіх супрацоўнікаў гэтай жа дабрачыннай арганізацыі, -- іх усіх захапілі былі выкрадзеныя 7 верасьня ў Багдадзе. На мінулым тыдні адная з груповак на сваёй інтэрнэт- старонцы паведаміла, што італьянкі былі забітыя. Таксама учора былі вызваленыя чатыры з шасьці эгіпэцкіх грамадзянаў, якія працавалі ў кампаніі “Араском” й былі захопленыя ў Іраку на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG