ВАТЫКАН. У панядзелак, папа Ян Павал другі ў межах адмысловай аўдыенцыі ў Апостальскай Рэзыдэнцыі ў Кастлгандолфа, уручыў Кардыналу Беларусі Казіміру Сьвёнтку ордэн “Fidei Testis” – “Сьведка веры”.
У аўдыенцыі браў удзел таксама канцлер пінскай курыі Станіслаў Паўліна і Апостальскі візытатар для грэка-каталікоў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек.
Перад цырымоніяй уручэньня ордэну, кардынал Сьвёнтэк перадаў Папу новы поўны “Імшал рымскі”, у перакладзе на беларускую мову.
Гэтае выданьне ёсьць важным крокам на шляху да ўвядзеньня беларускай мовы ў літургічнае жыцьцё Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.