Аляксандар Вайтовіч зачытаў журналістам некаторыя лічбы з маніторынгу парушэньняў у часе выбарчай кампаніі, які вядзе грамадзкае аб’яднаньне “За справядлівыя выбары”. Ён запэўніў прысутных, што маніторынг будуць весьці да канца выбарчай кампаніі.
На думку спадара Аляксандра Вайтовіча, усё будзе залежаць ад таго, як паставіцца міжнародная супольнасьць да выбараў у Палату прадстаўнікоў і да вынікаў рэфэрэндуму.
(Вайтовіч: ) “Міжнародная супольнасьць мае падставы адразу прызнаць рэфэрэндум нелегітымным”.
Старшыня БХК Тацяна Процька дадала:
(Процька: ) “Фактычна прэзыдэнт як прызначаў Палату, так і сёньня ідзе працэс прызначэньня людзей у Палату. Толькі ён мае такую афарбоўку выбарчага працэсу”.
Былы міністар абароны Аляксандар Чумакоў распавёў пра ціск на сяброў яго ініцыятыўнай групы з боку намесьніка міністра абароны, які адказвае за ідэалягічную працу.