На паседжаньні Савету Бясьпекі спадар Лукашэнка сказаў, што сярод прыярытэтаў — “стварэньне адзінай сыстэмы кіраваньня краінай, вызначэньне аблічча дзяржаўных органаў ваеннага часу”. Ён нічога не казаў пра патрабаваньні Захаду наконт расьсьледаваньня справаў зьніклых і візавыя санкцыі супраць чатырох чыноўнікаў, але зазначыў:
(Лукашэнка: ) “Прэзыдэнт, узброеныя сілы не закалыхваюць нікога, а дзейнічаюць суадносна ўнутранаму разьвіцьцю нашай абстаноўкі й адпаведна пагрозам звонку”.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, у сучасных умовах, якія дынамічна мяняюцца, неабходна, каб вайсковая арганізацыя Беларусі была гатовая да адэкватнага рэагаваньня на пагрозы, якія паўстаюць. Таму на паседжаньні Савету Бясьпекі былі абмеркаваныя два пытаньні:
(Лукашэнка: ) “Першае пытаньне — гэта канкрэтны плян падрыхтоўкі да абароны нашай дзяржавы, калі раптам нешта — крый Божа — адбудзецца. І народ павінен ведаць, што мы ня сьпім у шапку”.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што трэба абапірацца ня толькі на свае сілы, але й на сілы хаўрусьнікаў, якія вядомыя: “гэта наша Расея й краіны Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы”.
(Лукашэнка: ) “Другое пытаньне — мы рэагуем проста на тое, што адбываецца ў сьвеце. Зноў жа, не адрынаючы таго, што ўсялякае можа быць у нашай краіне ў пляне барацьбы з тэрарызмам. Мы павінны да гэтага быць гатовыя заўжды”.
Варта нагадаць, што Эўразьвяз і ЗША напярэдадні фактычна абвінавацілі чатырох набліжаных да спадара Лукашэнкі чыноўнікаў у дзяржаўным тэрарызьме — далучанасьці да зьнікненьняў і далейшых забойстваў палітычных апанэнтаў.
На паседжаньні Савету Бясьпекі Аляксандар Лукашэнка сказаў, што “ані міжнароднае права, ані дзейныя міжнародныя інстытуты бясьпекі ўжо не гарантуюць сувэрэнітэту й тэрытарыяльнай цэласнасьці асобна ўзятае дзяржавы”. Ён спаслаўся на прыклад Іраку, Югаславіі ды іншых “гарачых кропак”.