Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонкі зьніклых вітаюць рашэньне Эўразьвязу


Ганна Соусь, Менск Наша карэспандэнтка пагутарыла з жонкамі зьніклых.

Жонка зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага камэнтуе рашэньне Эўразьвязу:

(Сьвятлана Завадзская: ) “Як ахвяры мы даўно чакалі гэтага рашэньня, і вельмі радыя, што гэта кансалідаванае меркаваньне ўсяго Эўразьвязу яшчэ раз паказвае, што стаўленьне Эўразьвязу да сытуацыі са зьніклымі людзьмі ў Беларусі і стаўленьне да канкрэтных людзей, якіх падазраюць ў зьнішчэньні нашых блізкіх”.

Рашэньне Эўразьвязу таксама камэнтуе для Радыё Свабода жонка зьніклага палітыка Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар:

(Зінаіда Ганчар: ) “Я лічу, што рашэньне слушнае, таму што было зроблена вельмі шмат заяваў з просьбай правесьці нармальнае ў рамках закону расьсьледаваньне. Дагэтуль улады не зрабілі ніводнага кроку насустрач, таму Эўразьвяз, камісія, якая вельмі пільна вывучала матэрыялы справы аб выкраданьні людзей, была вымушаная проста прыняць гэтае, я лічу, дастаткова жорсткае рашэньне”.

Гл. таксама • Эўрапейскі Зьвяз забараніў уезд для чатырох грамадзян Беларусі, якія згадваюцца ў дакладзе Пургурыдэса
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG