Сёньня павінен быў адбыцца суд у справе пазова Валера Фралова да газэты “Обозреватель” і Ганны Мураўскай у сувязі зь яе леташняй публікацыяй “Дэпутаты Касьян, Навасяд і Фралоў — асабовыя антысэміты?” Валер Фралоў запатрабаваў 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за тое, што ў публікацыі яго абвінавацілі ў антысэмітызьме. Але судовае паседжаньне сёньня было перанесенае на 20 кастрычніка з той прычыны, што журналістка падала сустрэчны пазоў аб тым, што ў сваім звароце ў суд Валер Фралоў абразіў яе цьверджаньнем аб тым, што яна наўмысна прыпісала кіраўніку Беларускага аб’яднаньня габрэйскіх арганізацыяў і суполак Леаніду Левіну словы пра антысэмітызм Фралова. Сама ж журналістка лічыць, што яна добрасумленна выконвала свае прафэсійныя абавязкі.
Вось што сказаў з гэтай нагоды сам генэрал Валер Фралоў:
(Фралоў: ) “Уладальнік “Обозревателя” і сама Мураўская ў суд не прыйшлі. Яны вельмі занятыя. Я бачу ў гэтым глыбокую непавагу да суду. Я чамусьці знайшоў час, адклаў свае паездкі, справы. Яна выконвала свой абавязак, а я пазовам да яе яе абразіў. Гэта адзін са спосабаў абароны, калі пераходзяць у наступленьне й пачынаюць: хто каго абразіў”.