КІЕЎ. Украіна зьвярнулася да сусьветнай супольнасьці за фінансавай падтрымкай у справе рэканструкцыі г. зв. “саркафагу” над 4-м энэргаблёкам Чарнабольскай АЭС, на якой адбылася аварыя у 1986 г. Міністар замежных справаў Украіны Канстанцін Грышчанка у часе выступу на Генэральнай асамблеі ААН сказаў, што Украіна выканала свае абавязацельствы у кансэрвацыі АЭС і чакае дапамогі у рэпарацыі “саркафагу” ад разьвітых краінаў. Кошт рэканструкцыі – амаль 350 мільёнаў даляраў.