Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Х. Пургурыдэс: “Я ня маю ніякага сумневу, што Лукашэнка будзе ў сьпісе візавых забаронаў – калі ня будзе расьсьледаваньня”.


Юры Сьвірко, Менск Аўтар справаздачы Хрыста Пургурыдэс пракамэнтаваў рашэньне Эўразьвязу для беларускай службы Радыё Свабода.

Вось як ацаніў рашэньне Эўразьвязу сябра ПАРЭ, дэпутат парлямэнту Кіпру Хрыстас Пургурыдэс:

(Пургурыдэс: ) “Гэта вельмі, вельмі правільны крок наперад. Я не сумняваўся, што Эўразьвяз запатрабуе гэтага (расьсьледаваньня). Спадар Лукашэнка ды ягоныя памагатыя мусяць зразумець, што яны ня могуць ісьці насуперак жаданьням міжнароднай супольнасьці што да гэтых пытаньняў. Мы ня хочам умешвацца ўва ўнутраныя справы Беларусі – мы проста хочам, каб Беларусь паважала правы чалавека. Гэта фундамэнтальна – тое, што Беларусь павінна правесьці гэтае расьсьледаваньне ў гэтай справе”.

На пытаньне, чаму ў сьпіс тых чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз, ня быў уключаны Аляксандар Лукашэнка, спадар Пургурыдэс адказаў гэтак:

(Пургурыдэс: ) “Эўрапейскі Зьвяз наўмысна дае спадару Лукашэнку шанец – апошні шанец пільна падумаць пра гэтую справу ды прыняць правільнае рашэньне”.

Аднак Хрыстас Пургурыдэс падкрэсьліў, што Эўразьвяз пакінуў за сабой права перагледзець сваё рашэньне, і дадаў:

(Пургурыдэс: ) “Я ня маю ніякага сумневу, што ён будзе ў сьпісе візавых забаронаў – калі ня будзе рашэньня правесьці належнае расьсьледаваньне”.

На пытаньне, якія яшчэ захады можа ўжыць Эўрапейскі Зьвяз, вымагаючы разьвязаць справы зьніклых у Беларусі, спадар Пургурыдэс даў гэткі адказ:

(Пургурыдэс: ) “Да таго часу, пакуль ня будзе належнага расьсьледаваньня, Эўрапейскі Зьвяз ня мае іншага выбару, як ісьці на ўвядзеньне санкцыяў супраць рэжыму”.

Гл. таксама • Эўрапейскі Зьвяз забараніў уезд для чатырох грамадзян Беларусі, якія згадваюцца ў дакладзе Пургурыдэса
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG