(Валер Карбалевіч: ) “Пасьля рэгістрацыі кандыдатаў пачаўся агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Значны ўплыў на яе аказвае аб’яўляны рэфэрэндум. Можна меркаваць, што менавіта рэфэрэндум стаў галоўнай палітычнай праблемаю ў краіне й выціснуў кампанію па выбарах у Палату прадстаўнікоў на другі плян. Як вы выкарыстоўваеце ці зьбіраецеся выкарыстаць пытаньне рэфэрэндуму падчас агітацыйнай кампаніі. Можа варта прадстаўнікам апазыцыі ісьці да выбаршчыкаў з адным лёзунгам: “Не — пажыцьцёваму праўленьню Лукашэнкі”?”
(Людміла Гразнова: ) “Я таксама мяркую, што сытуацыя спрасьцілася ў пляне нашай агітацыі. Цяпер нам няма неабходнасьці акцэнтаваць увагу на нейкія нюансы праграмы. Цяпер на парадку дня адно пытаньне: вы “за” пытаньне рэфэрэндуму ці “супраць”? Грамадзтва падзялілася, і гэты водаразьдзел вельмі выразны. І мы цяпер разам са спадаром Канапацкім ды іншымі кандыдатамі будзем агітаваць супраць рэфэрэндуму”.
(Вадзім Канапацкі: ) “Сапраўды так, сытуацыя значна спрасьцілася. Ужо няма так званых незалежных кандыдатаў. Засталіся толькі тыя, хто альбо “за”, альбо “супраць” Лукашэнкі. І гэта нам дае вялізную перавагу. На мясцовых выбарах было 20–30% выбаршчыкаў, якія ня вызначыліся адносна Лукашэнкі. Цяпер яны мусяць вызначыцца. А вызначыўшыся наконт рэфэрэндуму, яны, адпаведна, вызначацца й па кандыдатах. То бок, выбаршчыкі будуць выбіраць таго кандыдата, які будзе адпавядаць іхнаму гледзішчу на рэфэрэндум. Напрыклад, я ўзяў на свой шчыт лёзунг “Скажы Лукашэнку “не”!” І гэта будзе асноўны пункт усіх маіх агітацыйных матэрыялаў.
Нельга забываць і аб праграме “Пяць крокаў да лепшага жыцьця”. І лёзунг “Скажы Лукашэнку “не”!” будзе квінтэнсэнцыяй гэтай праграмы. Таму што гэтыя пяць крокаў можна зрабіць толькі ў тым выпадку, калі ўжо ня будзе Лукашэнкі”.
(Карбалевіч: ) “Як вы пракамэнтуеце выступы па радыё і тэлебачаньні кандыдатаў у дэпутаты? Якія ў вас уражаньні ад гэтай формы агітацыі?”
(Гразнова: ) “Тое, што я бачыла, можна ацаніць па-рознаму. Хтосьці з апазыцыйных кандыдатаў выступаў вельмі сьціпла, не адрываўся ад паперы. А іншыя выступалі больш вольна, эмацыйна, заклікалі супраць рэфэрэндуму, іх выступы слухаліся й глядзеліся вельмі добра. Але ня трэба судзіць апазыцыйных кандыдатаў вельмі строга. Таму што падчас запісу на тэлебачаньне ім ствараюць вельмі неспрыяльныя ўмовы. Кандыдатаў папярэджваюць, што нічога ня выражацца, не адшліфуецца, усе твае памылкі пойдуць у эфір. Акрамя таго, перад выступам кандыдатаў папярэджваюць, што ты ня маеш права нічога казаць супраць рэфэрэндуму. Хоць гэта абсалютна не стасуецца з Выбарчым кодэксам, які прадугледжвае агітацыю як “за”, так і “супраць”. Усё гэта бянтэжыць чалавека, і ён вымушаны карэктаваць сваю пазыцыю”.
(Канапацкі: ) “Мы апынуліся ў такой сытуацыі, што ў нас практычна няма прафэсійных палітыкаў. У любой нармальнай краіне прафэсійны палітык, гэта найперш прафэсійны прамоўца. У нас жа ў краіне прамоўца толькі адзін. Таму часта не хапае вопыту”.
(Карбалевіч: ) “Палітык — гэта публічная прафэсія, гэта чалавек, які публічна камунікуе з насельніцтвам. І калі ён гэтага ня ўмее рабіць, то, прабачце, гэта не палітык”.
(Канапацкі: ) “Кожны чалавек увесь час, усё сваё жыцьцё вучыцца, у тым ліку й палітык. З разьвіцьцём дэмакратыі будуць разьвівацца і нашыя палітыкі”.
(Карбалевіч: ) “Як вы ацэньваеце тактыку ўладаў па выніках рэгістрацыі кандыдатаў у Менску? У розных акругах рэгістрацыя праводзілася па-рознаму, і таму сытуацыя неаднолькавая. Што гэта азначае? Што, няма агульнай тактыкі? Яна ў кожнай акрузе розная?”
(Гразнова: ) “Мы аналізавалі гэтую сытуацыю і адзначылі, па-першае, што ў акругах, дзе балятуюцца лідэры партыяў (Калякін, Вячорка, Лябедзька) засталося па тры кандыдаты. І мы зрабілі выснову, што ўладу імкнуцца да таго, каб гэтыя лідэры занялі трэцяе месца ў акрузе і, такім чынам, зганьбіць іх. Для гэтага трэба сфальсыфікаваць вынікі галасаваньня.
У іншых акругах сытуацыя іншая. У нашай акрузе пяць кандыдатаў, прычым, чатыры — апазыцыйныя палітыкі. Гэтая сытуацыя трохі нетыповая. Гэта можна сьпісаць на нейкую самастойнасьць нашай акруговай камісіі. Чаму значную частку апазыцыянэраў не зьнялі з выбараў, прычым і лідэраў партыяў, і людзей з гучнымі імёнамі? Дзеля таго, каб выбаршчыкі прыйшлі на выбарчыя ўчасткі й забясьпечылі яўку на рэфэрэндум. Я мяркую, што ў Палату прадстаўнікоў прапусьцяць толькі некалькіх чалавек. Гэта зробяць дзеля таго, каб паказаць Эўропе, што ў нас выбары дэмакратычныя, але апазыцыя слабая”.
(Канапацкі: ) “У нас у Беларусі склалася такое трохі дзіўнае становішча. З аднаго боку, кіраўнік раёну ці вобласьці ўпісваецца ў гэтую вэртыкаль, гэтую сыстэму. А зь іншага боку, ён у сваім рэгіёне маленькі царок, які шмат у чым вызначае мясцовую палітыку. Адчуваецца, шмат хто з тых, хто сядзіць у выканкамах, выбарчых камісіях, стаміўся ад гэтай сытуацыі й жадае зьменаў”.
(Карбалевіч: ) “І вы лічыце, што ў некаторых акругах могуць прайсьці сапраўды дэмакратычныя выбары?”
(Канапацкі: ) “Дэмакратычных выбараў ня будзе па вызначэньні. Тэхналёгія даўно адпрацаваная. 20% галасуюць датэрмінова, і ўсе іх запісваюць кандыдату ад улады. Але ў другі тур шмат дзе могуць выйсьці апазыцыянэры. І калі мы пакажам сваю моц, — лічаць жа таксама людзі, цалкам магчымы збой у гэтай сыстэме. Таму мы маем шанец правесьці больш чым 1–2 кандыдата”.
(Карбалевіч: ) “Хачу нагадаць, што Лукашэнка даў каманду правесьці выбары ў адзін тур. У шмат якіх акругах канкуруюць прадстаўнікі апазыцыі? Ці гэтая сытуацыя нармальная? Ці ёсьць тут нейкі выхад, нейкае рашэньне?”
(Гразнова: ) “У нас у краіне ненармальная сытуацыя. Таму тут нельга падыходзіць з ацэнкай, якая можа прымяняцца да нармальнай сытуацыі. У нас, апазыцыйных кандыдатаў агульная мэта: агітацыя супраць рэфэрэндуму. Чатыры кандыдаты — гэта больш, чым адзін. Другая нашая мэта — прапаганда ідэяў кааліцыі “Пяцёрка плюс”. Трэба даваць людзям альтэрнатыву. Таму што, калі глядзець беларускае тэлебачаньне, слухаць радыё, то можа ўзьнікнуць пытаньне, што ў нас толькі адзін палітык. Такога ня можа быць.
Трэці момант вынікае з тактычных абставінаў. Камісія можа мяне зьняць у любы момант. Таму, напрыклад, Вадзім будзе мяне падстрахоўваць. Калі нешта здарыцца зь ім, то ў нас ёсьць яшчэ апазыцыйныя кандыдаты. І мы будзем рабіць справу на агульную карысьць. У нас цяпер няма такой раскошы, каб нехта мог аднаго сябе рухаць”.
(Канапацкі: ) “Сапраўды, я ня бачу ў гэтым нічога страшнага, жахлівага. Бо зразумела, што рэсурсы ва ўсіх нас даволі абмежаваныя. Мы ня столькі канкуруем, колькі зьяўляемся партнэрамі. І гэта дапамагае нам аб’яднаць рэсурсы падчас агітацыі. Мы можам абысьці больш людзей, зрабіць больш агітацыйных матэрыялаў. І гэта трэба выкарыстоўваць. І сапраўды, мы адзін аднаго страхуем”.
(Карбалевіч: ) “І ўсё ж падчас выбараў перад выбаршчыкам, які захоча галасаваць за прадстаўніка апазыцыі, узьнікне пэўная праблема, за каго галасаваць. І гэта будзе ў пэўным сэнсе перашкаджаць выхаду ў другі тур”.
(Канапацкі: ) “Давайце будзем да канца дэмакратамі. Давайце дадзім людзям выбраць таго кандыдата ад апазыцыі, якога яны жадаюць бачыць”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, выбарчая кампанія дасягнула сваёй кульмінацыйнай кропкі. Пэрыяд агітацыі — гэта пэрыяд масавай камунікацыі з насельніцтвам. І хто лепш выкарыстае яго, той будзе мець лепшыя вынікі”.