Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: забітыя 11 чалавек у гарадох Бакуба, Масул і Садр Сіці


БАГДАД. Прынамсі 11 чалавек, у тым ліку цывільных грамадзянаў, загінулі сёньня ў ірацкіх гарадох Бакуба, Масул і прыгарадзе Багдаду Садр Сіці. Джзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў учора, што паўстанцы ў Іраку дзейнічаюць усё больш актыўна, але войска ЗША будзе рабіць узмацняць намаганьні каб перамагчы тых, хто перашкаджае , у прыватнасьці, наладзіць выбары ў краіне. (Паўэл) “Мы хочам, каб да канца студзеня наступнага году, калі павінны адбыцца выбары, Ірак ператварыўся ў дзяржаву, дзе кожны мае магчымасьць узяць удзел у галасаваньні і а=выказацца ў пытаньні як трэба кіраваць краінай” Між тым сёньня кароль Іярданіі Абдула заявіў, што іярданскія спэцслужбы працуюць разам са сваімі італьянскімі калегамі над тым, каб вызваліць дзьвюх закладніцаў-грамадзянак Італіі, якія былі захопленыя ў Іраку.
XS
SM
MD
LG