ДУБАЙ. У сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў на лётнішчы зь невядомых прычынаў разваліўся яшчэ недабудаваны тэрмінал. Загінулі прынамсі пяцёра працаўнікоў, а яшчэ 12 параненыя.
Ратаўнікі шукаюць тых, хто мог застацца пад руінамі будынку – разам там працавалі 60 будаўнікоў.
Міжнароднае лётнішча ў Дубаі апошнім часам імкліва пашыраецца. У пабудову новага тэрміналу, часткай якога і быў развалены будынак, было ўкладзена больш за 4 мільярды даляраў.