У панядзелак старшыня АГП Анатоль Лябедзька меў размову зь міністрам юстыцыі Беларусі Віктарам Галаванавым. Абмяркоўвалася сытуацыя ў сувязі са зьяўленьнем у Цэнтарвыбаркаме факсымільнага дакумэнта, падпісанага намесьнікам міністра юстыцыі Алегам Краўцовым, аб тым, што зьезд АГП 29 жніўня, які вылучыў кандыдадаў у дэпутаты, нібыта нелегітымны.
Пасьля сустрэчы зь міністрам спадар Лябедзька паведаміў, што ў Мінюсту ёсьць пытаньні да вылучэньня дэлегатаў зьезду ў чатырох партыйных структурах, аднак не да зьезду ў цэлым. Спадар Галаванаў паабяцаў А.Лябедзьку паводле вынікаў праведзенай праверкі накіраваць у ЦВК дакумэнт аб ягонай легітымнасьці.
Такім чынам, кіраўніцтва АГП упэўненае, што кандыдатам у дэпутаты ад партыі нічога не пагражае, у тым ліку павінна быць зарэгістраванай кандыдатам і Зінаіда Бандарэнка, вылучаная АГП па Смаргоньскай акрузе. У сувязі зь яе скаргай у ЦВК і ўзьнік факс Краўцова.
У АГП кажуць, што задаволеныя вынікам, і дасьледаваць паходжаньне гэтага факсу не зьбіраюцца. На гэта перад выбарамі няма часу, а зь іншага боку, гэта ўнутраная справа Мінюсту. Аднак у сувязі з гэтай справай некаторыя выказваюць перасьцярогі, што пазыцыя Мінюсту можа і зьмяніцца бліжэй да выбараў. Гаворыць Анатоль Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Можа і такое быць. Але мне падаецца, што міністар Галаванаў глядзіць на гэтае пытаньне з прававога пункту гледжаньня, ці хацеў бы глядзець. Якія яму дадуць дадатковыя рэкамэндацыі, я ня ведаю. На сёньняшні дзень ягоная асабістая пазыцыя і пазыцыя міністэрства наступная: зьезд АГП легітымны”.
Рэдакцыя Беларускай службы Радыё Свабода накіравала пытаньні наконт сытуацыі са зьездам АГП Міністэрству юстыцыі й чакае афіцыйнага адказу.
***
Інфармацыю Анатоля Лябедзькі пацьвярджае і агенцтва “Інтэрфакс”. Карэспандэнту агенцтва паведамілі ў міністэрстве юстыцыі, што лічаць легітымным зьезд АГП, на якім былі вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты парлямэнту. Паводле суразмоўцаў “Інтэрфаксу” міністэрства мае прэтэнзіі да вылучэньня толькі некаторых кандыдатаў ад АГП, аднак гэта не зьвязана з працэдурай правядзеньня зьезду.