Цягам тыдня некалькіх сяброў моладзевага руху “Зубр” затрымалі на вуліцы з мэтай ператрусу. На затрыманых складалі пратаколы ў міліцэйскіх пастарунках паводле розных адміністрацыйных артыкулаў, у тым ліку за дробнае хуліганства. Але лучыць гэтыя справы тое, што ніводнага чалавека не затрымалі ў часе вулічнай акцыі.
Міхася Аўдзеева, Максіма Громава, Мікіту Сасіма й Аляксея Ляўковіча спынілі людзі ў цывільным і папрасілі паказаць, што ў заплечніках. Усе экзэмпляры газэты “Зубр” засталіся ў міліцыі, а хлопцаў судзілі за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак і за дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Мікіту Сасіма й Глеба Вязоўскага затрымалі ўначы, калі хлопцы ішлі на кватэру Глеба. У заплечніках знайшлі балёнчыкі з фарбай — гэтага было дастаткова, каб абвінаваціць юнакоў у дробным хуліганстве.
Каардынатары руху адзначаюць, што ва ўсіх выпадках у часе допытаў і ператрусаў прысутнічалі супрацоўнікі КГБ. Прэсавы сакратар “Зубру” Аляксандар Атрошчанкаў лічыць, што спэцслужбы атрымалі адмысловы загад на час выбарчай кампаніі.
(Атрошчанкаў: ) “Цяпер рухам “Зубр” займаецца ня толькі міліцыі, але й КГБ. Менавіта пад іх кіраўніцтвам праводзяцца допыты актывістаў і ператрусы ў кватэрах. Мы заўважалі факты, калі яны сачылі за нашымі актывістамі. Часам нашым сябрам небясьпечна выйсьці з заплечнікам на вуліцу — каб іх не затрымалі”.
16-гадовага Станіслава Кучынскага затрымалі на вуліцы ў Івацэвічах. У хлопца былі асобнікі газэты “Зубр”. Пакуль Стася дапытвалі ў міліцыі, на кватэры рабілі ператрус. Допыт доўжыўся больш за пяць гадзінаў. Кіраваў ім супрацоўнік КГБ.
У Бялынічах на кватэры Барыса Вырвіча праводзілі ператрус, калі яго не было дома. Жонцы Барыса маёр КГБ пагражаў, што яе звольняць з працы за апазыцыйную дзейнасьць мужа.