ДАМАСК. У сталіцы Сірыі забіты адзін з лідараў радыкальнай палестынскай групоўкі “Хамас” -- Ізэльдзін Аш-Шэйх Халіль.
Ён загінуў учора ад выбуху бомбы, якая была закладзеная ў ягоны аўтамабіль.
Групоўка “Хамас” абвінаваціла ў гэтым забойстве Ізраіль, які нядаўна папярэдзіў, што экстрэмісты нідзе не схаваюцца ад пакараньня.
У адмысловай заяве “Хамас” клянецца адпомсьціць за ягонае забойства.