СЭКТАР ГАЗЫ. Паводле прадстаўніка ААН, ізраільскія войскі сёньня разбурылі каля 35 дамоў у палестынскім лягеры ўцекачоў у Сэктары Газы. Гэта адбылося пасьля таго як мінамётным абстрэлам з гэтага раёну быў забіты габрэйскі пасяленец. Паведамляецца, што ў наступнай перастрэлцы загінуў 55-гадовы палестынец, а пяцёра іншых параненыя.