За тыдзень ЦВК разгледзеў больш за 150 скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты. 40 зь іх было задаволена, прытым што ЦВК падыходзіў да справаў не па сутнасьці, а строга фармальна. Такая высокая лічба сьведчыць пра хібы ў працы шэрагу акруговых камісіяў. Прадстаўнікі апошніх вызначаліся й тым, што, імкнучыся пацьвердзіць сваё рашэньне аб нерэгістрацыі пэўных кандыдатаў, прыносілі ў ЦВК усё новыя і новыя дакумэнты, якія імі ня браліся пад увагу падчас рэгістрацыі.
Вось і сёньня ад гэткага прыёму пацярпела народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Калі старшыні Смаргонскай акруговай камісіі Валеру Бацько стала зразумела, што падставаў для яе нерэгістрацыі ў ЦВК не засталося, ён перадаў толькі што атрыманы ім малачытэльны факс зь Мін’юсту. У ім за подпісам аднаго з намесьнікаў міністра сьцьвярджаецца, што зьезд АГП, які вылучыў Зінаіду Бандарэнка, быццам бы быў “нелегітымным”.
Намесьнік міністра юстыцыі Валерый Міцкевіч, які зьяўляецца сябрам ЦВК, быў зьдзіўлены такім факсам са свайго ведамства, ён зазначыў, што гэта па-сутнасьці паперка, а не афіцыйны дакумэнт. Але ЦВК быў вымушаны адкласьці разгляд справы З. Бандарэнкі да серады, каб мець магчымасьць вывучыць сытуацыю дадаткова.
Калі выявіцца, што Мін’юст сапраўды прыняў нейкае рашэньне наконт зьезду АГП, то разам зь Зінаідай Бандарэнка могуць пацярпець і іншыя кандыдаты, вылучаныя гэтым зьездам. Прадстаўнік гэтай партыі Міхал Пліска сказаў, што ўсе дакумэнты з гэтага зьезду перададзеныя на праверку ў Мін’юст у чацьвер, і фактычна за дзень нейкую выснову Мін’юст зрабіць ня мог.
Як анэкдот сёньня ўспрынялі ў ЦВК рашэньне выбарчай камісіі Палескай акругі аб скасаваньні рэгістрацыі Мікалая Гаўрыленкі з Мазырскага раёна. Мікалая Гаўрыленку пазбавілі кандыдацкага пасьведчаньня на падставе таго, што сельсавет не пацьвердзіў, што той гадаваў сьвіней, даход ад продажу якіх дэкляраваў.
Акрамя спадара Гаўрыленкі ЦВК зарэгістраваў сёньня актывіста ПКБ з Баранавічаў Уладзіміра Маісеенкава і сябра АГП Івана Анташкевіча зь Менску. Ягонаму аднапартыйцу Яраславу Раманчуку й дзейнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Валерыю Драко было адмоўлена.
На фота: народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка