Магчымасьць нагадаць пра лёсы зьніклых палітыкаў Алег Воўчак скарыстаў праз удзел у выбарчай кампаніі. У звароце да выбаршчыкаў Старавіленскай выбарчай акругі кандыдат у дэпутаты Алег Воўчак у тым ліку напісаў: “Вось ужо пяць гадоў народ ня ведае аб лёсе выкрадзеных палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага. Наша арганізацыя прыкладала вялікія намаганьні для збору доказаў аб дачыненьні да гэтых злачынстваў высокапастаўленых чыноўнікаў”.
Дзяржаўная газэта “Звязда” надрукавала зварот Алег Воўчака сёньня, 24 верасьня. Паводле Алега Воўчака, рэдакцыя не зрабіла купюраў у тэксьце звароту, але надрукавала яго не адразу, а толькі пасьля ўзгадненьня з Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Пра зьніклых палітыкаў Алег Воўчак распавядаў і ў звароце, які быў запісаны для тэлеканалу “Лад” і пойдзе ў эфір 6 кастрычніка. Але праваабаронца не выключае, што ягоны запіс могуць скараціць.
(Воўчак: ) “Там узьніклі пытаньні ў юрыста, і мне сказалі, што яшчэ будуць ўзгадняць. Я заявіў, што супраць, бо гэта маё права: казаць цягам пяці хвілінаў тое, што лічу патрэбным”.
Алег Воўчак лічыць несумненным дасягненьнем выбарчай кампаніі тое, што ўдалося празь дзяржаўныя мэдыі выказаць свае думкі.