НЬЮ-ЁРК. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф даў зразумець, што ягоная краіна не накіруе сваіх жаўнераў у Ірак у складзе сілаў бясьпекі ААН, нягледзячы на просьбу ЗША.
Мушараф сказаў, што для Пакістану, як і для кожнай іншай мусульманскай краіны, было б цяжка браць удзел у апэрацыях, якія ладзіць кааліцыя на чале з ЗША, і якія ў Іраку лічаць акупацыйнымі.