Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яныя бацькі кінулі дзяцей у ахопленай пажарам хаце


Падрыхтавала Сьвятлана Курс, Менск Агляд беларускай прэсы

Днямі старшыня Віцебскага гарвыканкаму Пётр Драздоў публічна агітаваў за чатырох кандыдатаў ад улады у Палату Прадстаўнікоў. “Я прашу вас зрабіць стаўку на гэтых дастойных людзей, дзяржаўнікаў”, зьвярнуўся чыноўнік да выбарцаў. Пра гэта паведамляе “Віцебскі кур’ер” і заадно згадвае: на апошніх выбарах ажно чвэрць віцяблянаў прагаласавала супраць усіх.

У вёсцы Мягуны Пастаўскага раёна ўчора загарэлася хата ад няспраўнай праводкі. П’яныя бацькі выскачылі, кінуўшы ў агні сваіх чатырох дзяцей. Дзетак уратавалі адважныя й цьвярозыя суседзі.

Дзівосная навіна ад “Віцебскага кур’ера”: у аўторак у дзіцячы сад у цэнтры Віцебску зайшоў дзікі янот і сеў у куток. Выхавальніцы выклікалі выратавальнікаў. Вэтэрынары ізалявалі госьця на 10 дзён, западозрыўшы шаленства, бо гэты зьвер ніколі нават не набліжаецца да людзкіх паселішчаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG