Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія падтрымала прапановы Расеі адносна барацьбы з тэрарызмам


НЬЮ-ЁРК. У ліку краінаў, прадстаўнікі, якіх выступяць сёньня на 59-ай сэсыі Генэральнай Асамблеі ААН -- Іран, Ірак і Казахстан. Учора -- Расея заклікала да рэформаў міжнародных структураў бясьпекі, найперш праз ААН, каб удасканаліць барацьбу супраць тэрарызму. Прамова расейскага міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН была прысьвечаная амаль цалкам тэрарызму. Ён сказаў, што трэба спыніць “падвойныя стандарты” – змагацца з тэрарызмам і даваць прытулак чачэнскім лідарам. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што падтрымлівае праект рэзалюцыі, прапанаванай Расеяй, паводле якой можна будзе хутчэй перадаваць людзей, абвінавачаных у далучнасьці да тэрарызму.
XS
SM
MD
LG