Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы паміж прадстаўнікамі Эўразьвязу і Турэччыны


БРУСЭЛЬ. Сябра Эўрапейскай камісіі ў справах пашырэньня Гюнтэр Фэрхойгэн заявіў сёньня, што Турэччына і Эўразьвяз палагодзілі ўсе супярэчнасьці, якія перашкаджалі распачаць перамовы паміж Брусэлем і Анкарой у справе сяброўства Турэччыны ў Эўрапейскім Зьвязе. Пасьля сустрэчы з турэцкім прэм’ерам Рэджэпрам Эрдаганам, Фэрхойгэн заявіў, што Турэччына выканала ўсе патрабаваньні і цяпер Эўракамісія можа рэкамэндаваць пачаць перамовы аб далучэньні. Апошняй перашкодай на шляху да перамоваў было нежаданьне парлямэнту ўхваліць зьмены ў крымінальным кодэксе краіны, аднак дэпутаты адновяць працу ў гэтай справе ў бліжэйшую нядзелю.
XS
SM
MD
LG