Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага сябра КХП БНФ асудзілі за агітацыю супраць выбараў ды рэфэрэндуму


Браніслава Станкевіч, Віцебск Праз дваццаць хвілін ад пачатку чарговага пікету ля “Сіняга дому” міліцыянты затрымалі сябраў КХП БНФ Уладзімера Плешчанку, Аляксандра Салаўяна ды Барыса Хамайду, якія агітавалі землякоў байкатаваць выбары ды рэфэрэндум 17 кастрычніка.

З Чыгуначнага РАУСу Віцебску іх павезьлі ў суд, адкуль спадара Хамайду неўзабаве адпусьцілі: ён не пасьпеў разгарнуць плякат, і сьведкі-міліцыянты ня мелі аргумэнтаў, каб давесьці ягоны ўдзел у пікетаваньні.

Падставаю для пакараньня стаўся плякат спадара Плешчанкі: “Пустыя выбарчыя ўчасткі — найлепшы сродак супраць фальсыфікацыяў”. Не зважаючы на тое, што цяпер адбываецца прадугледжаная заканадаўствам агітацыйная кампанія, судзьдзя Алена Грабянчук прызнала Ўладзімера Плешчанку вінаватым у несанкцыянаваным пікетаваньні ды прысудзіла яму штраф 160 базавых велічыняў — каля 3 мільёнаў беларускіх рублёў.

Аляксандру Салаўяну загадана зьявіцца ў суд 27 верасьня, дзе будуць разглядацца дзьве справы адразу — паводле сёньняшняга затрыманьня ды мінулага затрыманьня ўсіх пікетоўцаў тры дні таму.

Гл. таксама іншыя матэрыялы на тэму рэфэрэндуму – svaboda.org/info/referendum.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG