БІШКЕК. Прэм’ер-міністар Кітаю Вэн Жыбао і прэзыдэнт Кыргызстану Аскар Акаеў сёньня сустракаюцца у Бішкеку. Учора прэм’ер-міністры абедзьвух краінаў падпісалі пагадненьне пра 10-гадовае супрацоўніцтва, у якім болей за 100 супольных праектаў – пераважна у гандлі і барацьбе супроць тэрарызму. Абмяркоўваўся таксама праект пабудовы чыгункі зь Кітаю ва Ўзбэкістан, якая праходзіла б праз Кыргызстан.