Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня працягваецца 59-я Генэральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў


НЬЮ-ЁРК. У Нью-Ёрку сёньня будзе працягвацца 59-я Генэральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў. Учора на адкрыцьці у сваім выступе генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што прысьпеў час скончыць бессаромна парушаць закон ва ўсім сьвеце, перадусім у Судане, Ізраілі і Іраку.Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, які прамаўляў пасьля Анана, заявіў, што Злучаныя Штаты будуць дапамагаць Народам Іраку і Аўганістану да таго часу, пакуль ня зьдзейсьняцца іхныя спадзяваньні пра свабоду і бясьпеку.
XS
SM
MD
LG