МАЯМІ. Як найменей 600 жыхароў Гаіці сталі ахвярамі трапічных дажджоў, якія прынёс з сабой трапічны ўраган Джэні. Цяпер ураган лютуе над Карыбамі, на поўначы Багамаў.
Улады папярэджваюць, што колькасьць ахвяраў можа павялічыцца. Ад гэтага урагану ужо у суседняй Дамініканскай рэспубліцы загінулі сямёра чалавек, дзевяцёра – на Багамах, трое – у Пуэрта-Рыка.