(Цыганкоў: ) “У першыя дні пасьля абвяшчэньня рэфэрэндуму многіх уразіў той маштаб, зь якім пачаў працаваць дзяржаўны мэханізм. Машына прапаганды набрала такія тэмпы, што нехта нябачны зьверху нават скаардынаваў яе хуткасьць і загадаў зьнізіць абароты. Але застаецца пытаньнем – наколькі зьяднанай, павязанай адчувае сябе беларуская намэнклятура. Калі ўзгадаць рэфэрэндум 1996 году, то тагачасны прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць абвешчанага тады рэфэрэндуму. Ці магчыма што сёньня нехта з чыноўнікаў зробіць падобны крок, ці сытуацыя зьмянілася, і цяпер дзяржаўная машына больш падпарадкаваная адзінай волі, больш залежная ад прэзыдэнта?”
(Чыгір: ) “Думаю, што ў гэтым выпадку ніхто зь дзяржаўных служачых у адстаўку ня пойдзе. Іншая сытуацыя, адладжаныя мэханізмы з боку адміністрацыі Лукашэнкі. Ніхто не палічыць мэтазгодным ісьці на гэтую рызыку, і ўсе застаюцца на сваіх месцах. Іншая справа, што многія чыноўнікі ўнутрана супраць рэфэрэндуму, і гэта ня пойдзе на карысьць гэтай кампаніі”.
(Цыганкоў: ) “Але ў чым гэта можа выражацца, акрамя размоваў на кухні. Як гэтая ўнутраная нязгода можа выражацца ў практычных дзеяньнях?”
(Чыгір: ) “Для выкананьня задачаў рэфэрэндуму будуць уцягнутыя тысячы людзей. І ад таго, як яны будуць ставіцца да выкананьня пастаўленых задачаў, залежыць вельмі шмат. Яны могуць цішком гэта сабатаваць. Тым больш што супраць гэтага рэфэрэндуму выказаліся ЗША, Эўропа, не падтрымлівае яго і Расея. Таму я лічу, што вынікі фальсыфікаваць будзе вельмі цяжка”.
(Цыганкоў: ) “Віктар, вы кіраўнік выбарчага штабу Партыі БНФ. Зь якімі цяжкасьцямі сустракаюцца актывісты вашай партыі падчас гэтай выбарчай кампаніі? Наколькі зацята дзейнічаюць чыноўнікі ў спробах перашкодзіць апазыцыі?”
(Івашкевіч: ) “Падчас збору подпісаў фактычна аніякіх перашкодаў не было. За адным выключэньнем, калі ў Кобрыне наш кандыдат зьбіраў подпісы на рынку, на тэрыторыі сваёй акругі. Яму гэта забаранілі, ён запатрабаваў афіцыйных дакумэнтаў на забарону, яму адмовілі. Потым, відаць, ім нехта сказаў, што гэта незаконна, і яны, маўляў, перагнулі палку. Зараз на шэраг кандыдатаў ёсьць ціск – мы гэта называем "бяруць закладнікаў". На саміх кандыдатаў ня ціснуць, а выклікаюць дырэктараў прадпрыемстваў, дзе працуе кандыдат, і ставяць ім ультыматум – калі ты не ўгаворыш свайго супрацоўніка зьняцца, то мы цябе разарым, дашлем інспэктараў і г.д. У выніку два кандыдаты нашы ўжо зьняліся. Там, дзе нашы кандыдаты прыватныя прадпрымальнікі, то іх выклікаюць у падатковую інспэкцыю—такіх два выпадкі. Але ўсяго ў нас 50 кандыдатаў. І тое, што я апісаў, дэманструе, з аднаго боку, недэмакратычнасьць выбарчай кампаніі, а зь іншага – тое, пра што казаў спадар Чыгір: ня ўсе чыноўнікі імкнуцца ціснуць і душыць. Скажуць прыгразіць – прыгразяць. Але ініцыятывы не выяўляюць”.
(Цыганкоў: ) “Але зараз ужо ідзе і іншая кампаніі – рэфэрэндум. Якія яна мае асаблівасьці?”
(Івашкевіч: ) “Калі кандыдат у дэпутаты ў вырабе агітацыйнай прадукцыі абмежаваны дзяржаўнымі лімітамі, то агітацыя за ці супраць рэфэрэндуму матэрыяльна нічым не абмежаваная. Нашы актывісты падалі каля 300 заявак на пікеты з 28 верасьня па 16 кастрычніка. Паглядзім, які будзе адказ. Праўда, па Менскім раёне наш прадстаўнік, дэпутат райсавета Юрась Зянковіч падаў заяўку на пікет, і яму на наступны дзень адмовілі.
У любым выпадку, мы будзем абыходзіць кватэры, раздаваць улёткі, ладзіць пікеты, зарэгістраваныя кандыдаты выступяць на Радыё і тэлебачаньні.
У цэлым, я скажу, што ціск ідзе, але ён ня носіць таго татальнага характару, які можна было чакаць ад той прапаганды, што ідзе па БТ”.
(Цыганкоў: ) “Рэфэрэндум – вялікая і сплянаваная дзяржаўная акцыя, якой падпарадкаваны ўвесь дзяржаўны мэханізм. Але наколькі ініцыятар рэфэрэндуму пралічвае некаторыя наступствы. Напрыклад, вынікам плебісцыту 96 году фактычна стала міжнародная ізаляцыя Беларусі і яе кіраўніцтва. Многім зразумела, што падобны вынік будзе і зараз. Няўжо ўлада не улічвае гэтыя наступствы ці Аляксандр Лукашэнка лічыць іх неістотнымі?”
(Чыгір: ) “Перад тым, як у 1996 годзе падаць у адстаўку, я сказаў Лукашэнку – "мы апынёмся ў блякадзе, у нас ня будзе з Эўропай добрых, адкрытых стасункаў. Ён мне кажа – "ну і што? Гэта ня страшна. Пару гадоў будзе нейкая ўмоўная ізаляцыя". Ну і на самой справе, трэба прызнаць, што Лукашэнка фактычна меў рацыю. Якая ізаляцыя? У эўрапейцаў няма жорсткіх крокаў да дзяржавы, якая праяўляе таталітарызм. Эканамічнай блякады ж ніякай няма, ідзе эканамічнае супрацоўніцтва. І гэта дазваляе лічыць, што ўся гэтая "ізаляцыя" ня вельмі шкодная для краіны. І гэта на самой справе так”.
(Цыганкоў: ) “На вашу думку, ці працуюць на гэтым рэфэрэндуме паліттэхнолягі зь іншых краінаў, з Расеі, найперш? Ці сытуацыя ў Беларусі настолькі своеасаблівая і ўнікальная, што Менск спраўляецца сваімі сіламі?”
(Чыгір: ) “Думаю, што на гэты раз вядомыя паліттэхнолягі не працуюць на Лукашэнку, бо Масква не падтрымлівае рэфэрэндум. Можа, якія спэцыялісты ня вельмі высокага палёту ёсьць, а вядомыя, я думаю, не працуюць”.
(Цыганкоў: ) “Віктар, што можа зараз апазыцыя проціпаставіць гэтай згуртаванай, зьяднанай дзяржаўнай машыне, якая, зрэшты, паводле вашага меркаваньня, працуе ня так і адладжана?”
(Івашкевіч: ) “Па першае, хачу сказаць, што ад летась беларускія паліттэхнолягі працуюць у Расеі. Ад апазыцыі каля сотні чалавек ад АГП удзельнічала ў кампаніі Саюзу правых сілаў. Зь іншага боку, прэзыдэнт Расеі ўзяў досьвед Лукашэнкі ў пабудове вэртыкалі ўлады, і зьбіраецца зараз прызначаць губэрнатараў. Так што і на ўрадавым і на партыйным узроўні расейцы зараз вучацца ў беларусаў.
Што можа проціпаставіць апазыцыя ўсяму дзяржаўнаму апарату? Гэта найперш людзкія кантакты. Ідзі размаўляй з людзьмі, раздавай ім улёткі. Людзі – самы галоўны патэнцыял краіны. З іншага боку, людзкі патэнцыя рэжыму быццам бы вялізны, але ж яны ня хочуць гэтага рабіць. У нашых людзей ёсьць у душы праўда і запал, бо яны адчуваюць правату сваёй справы. А там людзі пакутуюць ад таго, што яны мусяць дзейнічаць насуперак сваёй волі і перакананьняў. Таму – кантакты з людзьмі – гэта там, дзе мы выйграем”.
(Цыганкоў: ) “На думку многіх, Лукашэнка можа выйграць гэты рэфэрэндум толькі праз фальсыфікацыі. Але, калі яны адбудуцца, то ў іх возьмуць удзел тысячы людзей на самых нізавых узроўнях. Што можна рабіць, каб прадухіліць гэты сцэнарый? Ці варта гэтым людзям нагадаць пра адказнасьць за незаконныя дзеяньні, ці можа наадварот, лепш гэтым іх не палохаць?”
(Чыгір: ) “Сфальсыфікаваць можна максымум 5-10 працэнтаў. А калі прыйдзецца фальсыфікаваць 30-40 працэнтаў, то гэта не магчыма. Таму я лічу, што рэфэрэндум не адбудзецца па тым, пляне, як яго мяркуе правесьці Лукашэнка”.
(Івашкевіч: ) “Фальсыфікаваць можна што заўгодна. Вопыт мясцовым выбараў, калі апазыцыйныя кандыдаты па Менску мелі, паводле соцыялягічных дадзеных, пад 70 працэнтаў, а ім пісалі 15, паказвае, што такое магчыма. Справа ў тым, што зараз фальсыфікацыю робіць толькі аднаасобна старшыня камісіі. Ён ідзе ў асобны пакой, нешта там напіша, а потым сябры камісіяў падпісваюць Такім чынам, яны маюць для сабе такое маральнае апраўданьне, што я ж толькі падпісаў. Але сапраўды калі будзе вялікая перавага галасоў супраць – псыхалягічна гэта будзе рабіць цяжка. І гэты псыхалягічны дыскамфорт трэба ўзмацняць. Тут вельмі важна наяўнасьць назіральнікаў на ўчастках, якія будуць стаяць і папярэджваць, каб сябры камісіі не парушалі законы. Калі да падліку галасоў да ўчастку падыдзе хаця б 20 чалавек актыўных людзей і будуць чакаць вынікаў, таксама гэта можа псыхалягічна ўплываць”.