Яшчэ ў чэрвені гэтага году віцебскія партыйцы атрымалі афіцыйныя лісты ад кіраўніцтва будаўнічага трэсту №9, якому належыць гэты будынак, дзе было паведамлена пра скасаваньне арэндных дамоваў. Асобныя прадстаўнікі будаўнічае арганізацыі, не называючы канкрэтных імёнаў, прызнаваліся ў тым, што “выселіць” зь ведамаснага памяшканьня палітычныя партыі ім загадалі з гарвыканкаму. Але тады сытуацыю давялося выправіць юрыстам, якія давялі, што гэткае скасаваньне дамоваў ня мае законнае сілы.
Цяпер, калі ў горадзе стала шырока вядома пра зьяўленьне грамадзянскай ініцыятывы, створанай дзеля супрацьстаяньня абвешчанаму Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму, віцебскія партыйцы ўжо ня пэўныя, што стасункі з кіраўніцтвам будтрэсту №9 можна будзе ўрэгуляваць такім самым “мірным” шляхам.
Прынамсі, пакуль што нараду з прадстаўнікамі рэгіёнаў, якіх зьехалася ў Віцебск каля двух дзясяткаў, давялося праводзіць проста на вуліцы.