Адметна, што ў суседніх зь Беларусьсю краінах абяцаныя ганарары алімпійцы атрымалі адразу ж пасьля вяртаньня на радзіму.
Напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Афінах НАК Беларусі абвесьціў памеры алімпійскіх ганарараў беларускім спартоўцам. Другія запар летнія Алімпійскія гульні сума аднолькавая: 60 тысяч даляраў за першае месца, 30 тысяч за другое і 20 тысяч — за трэцяе.
Апроч таго, пасьля “залатых” перамогаў Ігара Макарава ў дзюдо і Юліі Несьцярэнкі ў спрынце Аляксандар Лукашэнка дазволіў гэтым спартоўцам выбраць сабе кватэры ў любым месцы Беларусі.
Адразу ж пасьля сустрэчы Лукашэнкі з алімпійцамі я затэлефанаваў Ігару Макараву і пацікавіўся: якія матэрыяльныя выгоды ён ужо атрымаў ад дзяржавы? У адказ пачуў толькі адно — ордэн. На пытаньне: “Які?” Макараў адказаў:
(Макараў: ) “А фіг яго ведае. Пэўна, “За заслугі перад Айчынай” — штосьці кшталту гэтага. А наконт прэміяльных пытаньне наогул не ўздымалася. Я ўвогуле ў поўнай невядомасьці. Тут побач са мной яшчэ Слава Макаранка, і якраз перад вашым тэлефанаваньнем мы гэтае пытаньне абмяркоўвалі. “Кормяць” аднымі абяцаньнямі, а канкрэтна абсалютна нічога няма”.
(Карэспандэнт: ) “Адразу пасьля вашай перамогі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ: маўляў, вы можаце ткнуць пальцам у любы пункт на мапе, і вашае кватэрнае пытаньне будзе задаволенае…”
(Макараў: ) “Мапы мне ў рукі ніхто не даваў, а прапанавалі ў Гомелі двухпакаёўку ў “хрушчоўцы”… Тут нават не падвешаны стан, а проста няма ніякай канкрэтыкі. Словы толькі. Зрэшты, як звычайна”.
А вось што кажуць у сям’і яшчэ адной гераіні Афінаў, Юліі Несьцярэнкі. Гаворыць муж Юліі Дзьмітры Несьцярэнка:
(Несьцярэнка: ) “Паперы быццам усе пададзеныя, але грошай ніхто не атрымаў. Тое ж і ў кватэрным пытаньні: кватэру ў Берасьці мы глядзелі, і цяпер мясцовае начальства будзе нешта вырашаць. Прынамсі, на сустрэчу прэзыдэнта з алімпійцамі ў Менск паехалі яны поўным складам”.
Усе геаграфічныя суседзі Беларусі са сваімі алімпійцамі ўжо разьлічыліся. Супрацоўніца Алімпійскага камітэту Літвы канстатуе: адтэрміноўваць такую падзею нелягічна і ўшаноўваць герояў трэба неадкладна.
(Супрацоўніца НАК Літвы: ) “Цягам першага тыдня ўсюды нашыя спартоўцы пабывалі, іх ушанавалі. Былі прыёмы ва ўрадзе, у Сэйме, усюды іх прынялі на вышэйшым узроўні. Усё, што ўрад абяцаў, выканаў: спартоўцы атрымалі свае ўзнагароды”.
Дарэчы, Літва на пасьлясавецкай прасторы — рэкардсмэн у ганарарах алімпійцам. Першае месца літоўскі ўрад ацаніў на 400 тысяч літаў (прыкладна 120 тысяч даляраў). Другое, у эквіваленце — 60 тысяч даляраў, трэцяе — 40 тысяч. Апроч таго, алімпійскі камітэт падарыў кожнаму прызэру аўтамабіль “BMW”. Але самы галоўны стымул, як цьвердзяць у алімпійскім камітэце Літвы, — ня грошы, а гонар краіны і народу.