БЕЛГРАД. У Сэрбіі у нядзелю адбыліся выбары у мясцовыя ворганы улады. Паводле папярэдніх вынікаў, кансэрватыўная кааліцыя, якой кіруе Ваіслаў Каштуніца, страціла сваю значную уладу – яна на трэцьцім месцы. У лідарах – Дэмакратычная партыя і Сэрбская радыкальная партыя. Афіцыйныя вынікі галасаваньня чакаюцца сёньня пазьней.