Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане арыштаваныя тры чалавекі, якіх падазраюць у замаху на Хаміда Карзая


КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзаі сёньня заявіў, што прысутнасьць замежных войскаў жыцьцёва неабходная дзеля стабільнасьці ў краіне. Нагадаем, што ў чацьвер у горадзе Гардэз быў зьдзейсьнены замах на Карзая. Непадалёк ад гэлікоптару, на якім ляцеў Карзаі, прызямлілася ракета. Тры чалавекі былі арыштаваныя ў зьвязку з падазрэньнем на ўдзел у нападзе. Сёньня меркаваныя сябры Талібану забілі двух старэйшынаў аднаго з аўганскіх плямёнаў, якія заклікалі людзей да ўдзелу ў выбарах. Амэрыканскія вайскоўцы папрасілі прабачэньня за забойства аўганскага хлопца.
XS
SM
MD
LG