Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва Эўразьвязу заклікала Беларусь палепшыць клімат у грамадзтве падчас парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму


Валер Каліноўскі, Менск Амбасада Італіі ў Менску, якая зьяўляецца прадстаўніцтвам Эўразьвязу ў Беларусі, сёньня выступіла з адмысловай заявай, у якой выказвае занепакоенасьць асуджэньнем гарадзенскіх палітычных актывістаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева за нібыта абразу Аляксандра Лукашэнкі ва ўлётках з заклікам да пратэсту.

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску разглядае гэты выпадак як “дыспрапорцыю паміж правапарушэньнем і пакараньнем” і нагадвае, што суд не дазволіў асуджаным выклікаць на працэс сваіх сьведкаў, якія маглі бы іх абараніць. Прадстаўніцтва Эўпразьвязу паставіла пад сумнеў дакладнае выкананьне прававых нормаў справядлівага судовага працэсу. Сам працэс у Горадні быў ацэнены як “палітычна матываваная акцыя з мэтай атакі на свабоду выказваньняў і на грамадзянскія правы насельніцтва” Беларусі.

У сувязі з гэтым ад імя Эўразьвязу амабасада Італіі ў Менску заклікала беларускія ўлады зрабіць “канкрэтныя крокі дзеля забесьпячэньня грамадзянскіх правоў і дэмакратычных свабодаў беларускага народу і ўсталяваньня сапраўды плюралістычнага клімату ў грамадзтве падчас парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму.

Гл. таксама іншыя матэрыялы на тэму рэфэрэндуму – svaboda.org/info/referendum.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG