Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя магчымыя ўдзельнікі замаху на прэзыдэнта Аўганістану


КАБУЛ. Аўганскія ўлады паведамляюць, што арыштаваныя тры асобы, якія падазраюцца ў спробе зьбіць гэлікоптэр прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая, калі той у межах перадвыбарчай кампаніі зьбіраўся наведаць горад Гардэз. Паведамляецца, што падазроныя асобы былі схопленыя недалёка ад Гардэзу – яны аўганцы, але паходзяць з іншай часткі краіны. Сміж тым прэзыдэнт ЗША Джордж Буш уключыў Аўганістан у новы сьпіс краінаў з буйнейшым абаротам наркабізнэсу. Буш падкрэсьліў, што нягледзячы на намаганьні аўганскіх уладаў, вытворчасьць опіюму ў краіне няспынна павялічваецца. У гэты сьпіс патрапілі 22 краіны.
XS
SM
MD
LG