НЬЮ-ЁРК. Прэсавы прадстаўнік генэральнага сакратара ААН Кофі Анана заявіў, што “нічога новага” ня было у заяве Анана, што кіраваная ЗША інвазія у Ірак была незаконнай.
Прэсавы прадстаўнік Фрэд Экхард сказаў сёньня журналістам, што камэнтары Анана паўтараюць ранейшыя цьверджаньні, што увод войскаў у Ірак не адпавядае хартыі ААН.