МАСКВА. “Расейскія ўлады сур’ёзна перашкаджалі працы журналістаў, якія асьвятлялі трагедыю ў Беслане”, - гаворыцца ў заяве Арганізацыі ў бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе.
У справаздачы АБСЭ падкрэсьліваецца, што расейскія ўлады не прадстаўлялі своечасовай і праўдзівай інфармацыі.
У справаздачы прыгадваюцца таксама выпадкі затрыманьняў і перасьледу журналістаў, якія спрабавалі асьвятляць падзеі ў Беслане.