Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскай вобласьці ў партыйных актывістаў адбіраюць кампутарную тэхніку


Казімір Яноўскі, Гомель Сёньня апоўдні ў Рагачове міліцыя ўчыніла ператрус у кватэры дзейнага дэпутата раённага Савету, прэтэндэнта на дэпутацкі мандат, прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зьміцера Шкулькова. Ордэр на ператрус падпісаў мясцовы пракурор Алег Грынкевіч.

Падчас ператрусу лейтэнант міліцыі Лапцеў патлумачыў дэпутату Шкулькову: у міліцыю нібыта паступіў ананімны званок, што скрадзены ў фірме “БелукрПАК” тры месяцы таму кампутар “Пэнтыюм” можа знаходзіцца ў Шулькова. І хаця кампутар у Шкулькова маркі “Тэлерон”, міліцыянты ўсё роўна сканфіскавалі яго. Забралі таксама манітор, клявіятуру й 23 кампакт-дыскі.

Два дні таму паводле падобнага сцэнару ў Жлобіне мясцовая міліцыя сканфіскавала манітор і сыстэмны блёк кампутара ў доме Пятра Мірашнічэнкі, лідэра мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата ў парлямэнт ад АГП Марата Афанасьева.

Зьвяртае на сябе ўвагу такая акалічнасьць: у 2001 годзе перад прэзыдэнцкімі выбарамі спэцслужбы падобным чынам адбіралі кампутарную тэхніку ў гомельскіх грамадзкіх арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG