На працягу 10 дзён акруговыя камісіі вялі праверку пададзеных дакумэнтаў, у большасьці зь іх прыняцьце рашэньня ў справе рэгістрацыі кандыдатаў было адкладзенае на апошнія гадзіны апошняга дня адведзенага законам тэрміну. На гэты час вядома, што зь лідэраў партыяў “Пяцёркі” зарэгістраваныя ў Менску старшыня БНФ Вінцук Вячорка і кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька. Пытаньне пра рэгістрацыю лідэраў БСДГ і ПКБ Станіслава Шушкевіча і Сяргея Калякіна адкладзенае на вечар.
У 108 акрузе не зарэгіставаны Юры Хадыка. У Менску зарэгістраваныя намесьнікі старшыні АГП Аляксандр Дабравольскі і Людміла Гразнова, а таксама Станіслаў Багданкевіч. А вось іх калегу Сяргея Альфера не зарэгістравалі з прычыны не паказанага ў дэклярацыі непрыватызаванага гаража. Іншаму актывісту АГП Яўгену Лабановічу адклалі разгляд справы на 5 дзён, паколькі камісія 101-й акругі не атрымала ўсіх дакумэнтаў. Прадстаўнік БСДГ Мечыслаў Грыб у Менску не зарэгістраваны з-за не паказаных у дэклярацыі акцыяў гадзіньнікавага заводу, а вось ягоны калега Аляксей Кароль атрымаў пасьведчаньне кандыдата ў Маладзечне.
Тым часам у выбарчых штабах партыяў “Пяцёркі” зараз падлічваюць першыя страты сваіх кандыдатаў падчас працэдуры рэгістрацыі. У прыватнасьці, у АГП пакуль кажуць пра 5 незарэгістраваных, у БНФ – пра 6. У партыі БНФ зазначаюць, што здымаюцца зь перадвыбарчай гонкі пэрспектыўныя прэтэндэнты перш за ўсё ў гарадзкіх акругах: напрыклад, Юрась Губарэвіч зь Белаазёрску ці Яраслаў Берніковіч з Глыбокага.
Якія падставы нерэгістрацыі апазыцыйных кандыдатаў? Найбольшая колькасьць адмоваў у рэгістрацыі зьвязаная зь недакладнасьцямі ў падатковых дэклярацыях. У канкурэнта дэпутата Васіля Хрола Яраслава Берніковіча з Глыбокага ў падатковай інспэкцыі знайшлі недакладнасьці пры дэкляраваньні ганарару з часопіса: хаця ён прадставіў паштовую квітанцыю, аднак ёй не паверылі. У дэпутата райсавету Юрася Губарэвіча з Белаазёрску таксама знайшлі фармальныя прычэпкі да дэклярацыі. Якаву Качалоўскаму, актывісту ПКБ у Берасьцейскім раёне, адмоўлена з-за фармальных прэтэнзіяў да афармленьня дэклярацыі.
У Полацку й Магілёве кандыдатаў ад АГП не зарэгістравалі з-за таго, што ўчора мясцовыя ўправы юстыцыі ліквідавалі партыйныя суполкі, адпаведна было страчана права на вылучэньне. А актывістка АГП Ірына Качан з Бабруйска толькі на пасяджэньні камісіі даведалася, што яна стала асобай без месца жыхарства. У камісію зь міліцыі прадставілі даведку, што яна ўжо выпісаная з кватэры былога мужа, пры гэтым у пашпарце прапіска ў яе засталася. Аднак гэта сталася прычынай адмовы ў рэгістрацыі.
У апазыцыйных партыях кажуць, што будуць аспрэчваць усе гэтыя выпадкі нерэгістрацыі. Але ў любым выпадку незарэгістраваныя кандыдаты і іх каманды будуць працаваць падчас гэтай кампаніі, агітуючы супраць абвешчанага А. Лукашэнкам рэфэрэндуму. Гаворыць лідэр БНФ Вінцук Вячорка:
(Вячорка: ) “Мы прынялі прынцыповае рашэньне на Сойме, што тыя людзі, якія рэальна вялі кампанію у канкрэтных акругах, ні ў якім разе не збаўляюць абаротаў, і таму наша задача – праводзіць кампанію “Скажы Лукашэнку НЕ!”, адначасова прапаноўваючы людзям пазытыўную альтэрнатыву ў выглядзе “Пяці крокаў да лепшага жыцьця”.
Незарэгістраваны ў Глыбокім Яраслаў Берніковіч зазначыў, што будзе працягваць сваю кампанію, засяродзіўшыся на агітацыі супраць рэфэрэндуму.
Не зарэгістравалі таксама Зінаіду Бандарэнка за памылкі ў дэклярацыі, Паўла Казлоўскага з-за таго, што ў ягонай акрузе ануляваная пярвічка АГП, Юрыя Варонежцава за памылкі ў дэклярацыі, усяго ад АГП не зарэгістравана 12 чалавек. У Горадні адмовілі ў рэгістрацыі Тадэвушу Гавіну.
Лідэра БСДГ Станіслава Шушкевіча не зарэгістравалі ў адной зь менскіх акругаў, паколькі ў ёй адсутнічае суполка партыі: гэта выявілася ў апошні момант, і спадар Шушкевіч не зьбіраецца аспрэчваць рашэньне камісіі.