Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозаўскай выбарчай акрузе зь дзесяці прэтэндэнтаў толькі трое зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты


Алег Супрунюк, Берасьце Яшчэ да моманту рэгістрацыі кандыдатаў два верагодныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі напісалі заявы пра адмову ад далейшай барацьбы. Лёс астатніх быў вырашаны раніцай 16 верасьня. Акруговая камісія адмовіла ў рэгістрацыі адразу пяці асобам. Асноўная прычына тычылася парушэньняў, што былі знойдзеныя падчас праверкі подпісаў, сабраных за вылучэньне кандыдатаў.

Што тычыцца Юрася Губарэвіча, старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ і дэпутата Белаазёрскага гарадзкога савету, дык падставы для адмовы ў рэгістрацыі былі знойдзеныя іншыя. Сябры камісіі высьветлілі, што спадар Губарэвіч жыве ня там, дзе ён прапісаны, і мае ва ўласнасьці зямельны ўчастак, які ня быў унесены ў дэклярацыю аб даходах. Спробы актывіста БНФ давесьці, што ён ня ёсьць уласьнікам гэтага ўчастку, а ў кватэры паводле месца прапіскі працягваецца рамонт, не былі прынятыя. Юрась Губарэвіч лічыць, што менавіта такога рашэньня выбарчай камісіі варта было чакаць.

(Губарэвіч: ) “Відавочна, што ў іх таксама быў нейкі плян. Яны робяць свае раскладкі й пакідаюць у першую чаргу кандыдатаў ад улады, а таксама тых, хто, на іх думку, ня можа скласьці вартай канкурэнцыі кандыдатам ад улады. Я не трапляў у такую кагорту. Я сабраў амаль 6 тысяч подпісаў грамадзян, маю вялікую вядомасьць у Бярозаўскім раёне. Таму яны гэты момант улічылі і паспрабавалі зрабіць усё магчымае, каб не дазволіць мне балятавацца ў якасьці кандыдата”.

Спадар Губарэвіч мае намер абскардзіць гэтае рашэньне ў Цэнтарвыбаркаме, а таксама працягваць агітацыйную кампанію ў справе абвешчанага рэфэрэндуму, каб заклікаць людзей выказацца супраць дазволу Аляксандру Лукашэнку зноў абірацца на пасаду прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG