Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адкрыўся міжнародны фэстываль мультфільмаў “Анімаёўка”


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў 15 верасьня а 6-й гадзіне ўвечары ў Магілёве пачалася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця 7-га міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2004”. У ім бяруць удзел прадстаўнікі амбасадаў Польшчы і Францыі ў Беларусі – аніматары з гэтых краінаў, у шэрагу іншых, прадставілі свае работы на магілёўскі фэстываль.

На сёлетні фэстываль “Анімаёўка” прадстаўлена больш за 150 мультыплікацыйных стужак, якія вырабілі студыі Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстана, Францыі, Літвы й Польшчы.

Студыя “Беларусьфільм” прадставіла на конкурс тры работы. Гэта – “Рэактыўнае парася” рэжысэра Аляксандра Ленкіна, “Лягенда пра Гадзіву” Ірыны Кадзюковай і “Як Несьцерка знайшоў клад” Ігара Волчака. Усе гэтыя стужкі агучаныя па-расейску.

За сем год існаваньня “Анімаёўкі” ў конкурснай праграме не было мульфільмаў на роднай мове беларусаў. Кіраўнік магілёўскага фэстывалю Адрэй Бычкоў тлумачыць, што стваральнікі беларускіх стужак абіраюць тую мову, якая дазволіць шырокі пракат у суседніх краінах.

(Бычкоў: ) “Шкада, але на беларускай мове няма нічога. Мультфільмы каштуюць вельмі дорага, і рынак збыту абмяжоўваецца. Гэта праблема эканамічная, а не палітычная”.

Фэстываль “Анімаёўка” працягнецца тры дні, і ў суботу журы ўручыць аўтарам лепшых анімацыйных фільмаў прызы – гэта будуць крыштальныя алоўкі й залатыя зьліткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG