Мне не шанцуе. Назва пра водку й сялёдку падавалася дасьціпнаю, але за гэтаю назваю з налётам дысыдэнцтва – 100 грам, танная закусь, размовы пра палітыку – прытаілася банальная антыалькагольная акцыя. Вось што кажа начальнік упраўленьня культуры Менскага гарвыканкаму Віктар Кураш:
(Кураш: ) “Гэтай выставай не хацелі нікога пакрыўдзіць. Але гэта сацыяльнае зло. Людзям, якія пакутуюць ад алькагалізму, патрэбная ўсебаковая падтрымка і аховы здароўя, і праваахоўных органаў, і ўладаў, і сродкаў масавай інфармацыі, і пэдагагічных работнікаў і ўсіх, усіх...”
Вось так: усе – на падтрымку алькаголікаў! Зрэшты, калі б удалося іх прывесьці на выставу, дык яны б прачыталі тут, што “алькаголь – вораг сям’і”, “п’янства вядзе да бяды” і гэтак далей. У рэклямцы пералічана 32 прозьвішчы мастакоў, якія выставілі тут свае работы. Зь вядомых прозьвішчаў – напрыклад, Валерый Славук. Надта добра ў яго добра чэрці атрымліваюцца. Уражаньнямі ад выставы падзяліся пісьменьнік Анатоль Зэкаў і Элеанора Язерская:
(Зэкаў: ) “Горш, калі гарэлка без хваста селядца. А з хвастом селядца – гэта ўжо нейкая закусь. Якраз я ішоў сюды, і два мастакі размаўлялі. Адзін другога пытаецца: а ты што выстаўляеш? А той адказвае – натуру”.
(Язерская: ) “Я жыву ў самым цэнтры Менску, і мне здаецца, што ўсе бамжы – тут, на зэдліках, у пад’ездах. Ці ня грэюцца яны каля вечнага агню?..”
Вялізарны партрэт бамжа на выставе павінен ілюстраваць дэградацыю асобы пад узьдзеяньнем алькаголю. Ну а што да ідэі выставы – ударыць мастацтвам па алькагалізме – дык што да чаго, патлумачыў адзін з масткоў-удзельнікаў:
(Мастак: ) “Былі нейкія спонсары, якія далі залю за меншыя грошы. Патрабуецца нейкія словы сказаць, каб не плаціць лішніх грошай”.
Выстава пра “водку й сялёдку” працуе да 27 верасьня.